Фінскі эксперт: прысутнасць назіральнікаў ад АБСЕ легітымізуе рэжым Лукашэнкі

18 верасня 2012 14:26  |  Палітыка

Даследніца беларускага пытання праграмы Ўсходняга Партнёрства і Расеі Фінскага інстытуту міжнародных спраў доктар Анэіс Марын выступіла з заявай, чаму ЕС адносна Беларусі павінен думаць ня толькі парламенцкія “выбары”.

 

“Не варта чакаць, што 23 верасня выбары пройдуць у адпаведнасці з дэмакратычнымі стандартамі. Дзеючае заканадаўства ў Беларусі не гарантуе свабоднага і справядлівага працэсу. Інстытуцыянальнае асяроддзе перашкаджае празрыстаму падліку галасоў і абранню кандыдатаў ад апазіцыі.

 

Тым не менш, адпраўляючы паўнавартасную назіральную місію ў Беларусь, АБСЕ зноў, як уяўляецца, дае афіцыйнаму Менску прэзумпцыю невінаватасці. Для таго, каб разарваць заганны круг знешняй легітымацыі рэжыму спатрэбіцца ўзгодненасць і стрыманасць у прадастаўленні гэтаму цыклічнаму выбарчаму фарсу якіх-небудзь даверных адзнак.

 

Імітацыя працэдурнай дэмакратыі прыводзіць да кансалідацыі рэжыму ў падтрымку Лукашэнкі: завабліванне апазіцыйных сіл – і іх заходніх прыхільнікаў у гэтых адносінах – у выбарчыя пасткі – гэта выйгрышная схема для іх дыскваліфікацыі. Абезгалоўленая, падзеленая, недавяраючая апазіцыя не здольная да ажыццяўлення змены рэжыму.

 

Нарошчванне рэжымам рэпрэсіўных мер – на дадзены момант – таксама перашкаджае мабілізацыі беларусаў для таго, каб аспрэчыць прадказальнае махлярства. Яны, тым не менш, выказваюць рост запыту на незалежнае назіранне за выбарамі.

 

У сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі ў 2015 годзе, ЕС павінен больш інвеставаць у стварэнне патэнцыялу і падрыхтоўку суб’ектаў грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці, мясцовых назіральнікаў за выбарамі. Ператварэнне выбаршчыкаў у надзейных кантралёраў вяршэнства права можа павысіць дасведчанасць, і попыт на дэмакратыю ў Беларусі”.

 

З арыгіналам заявы можна азнаёміцца тут

Болей навін