У Менску на 141-м участку рыхтуецца ўкід 400 бюлетэняў
Актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Ігара Шанчука, які з’яўляеццца назіральнікам на 141-м выбарчым участку 94-й акругі, зранку 19 верасня не хацелі пускаць на выбарчы ўчастак зранку.
Сябры ўчастковай камісіі заявілі, што хацелі праверыць урны і спрабавалі зачыніцца на ўчастку адны.
Старшыня камісіі таксама адмовіўся паведамляць, колькі людзей зарэгістраваных выбаршчыкамі па гэтым участку, а таксама колькасць бюлетэняў. Тым не менш Ігару Шанчуку ўдалося падглядзець, што людзей,якія павінны прагаласаваць 1900, а бюллетэняў – 2305. Разам з тым артыкул 72 Выбарчага кодэксу абвяшчае, што колькасць запасных бюлетэняў не павінна перавышаць 5% ад колькасці выбаршчыкаў.А гэта даказвае, што на ўчастку ўжо створаны ўмовы для фальсіфікацыі.
Таксама актывісту атрымалася паразмаўляць з жанчынай, якая прызналася, што яе на галасаванне прыгналі тэрмінова з працы. Прозвішча жанчыны для пратакола назвала, але для прэсы прасіла не называць. Прызнанне зафіксавана назіральнікам ад БХД.