У Бабруйску толькі адна дзяржаўная мова – расейская

21 верасня 2012 10:25  |  Палітыка

Бабруйскую актывістку Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Тамару Таксонаву, якая вылучаная назіральніцай на 28-ы выбарчы ўчастак, зарэгістравалі толькі на другі дзень.

 

Пры гэтым у першы дзень, калі актывістка звярнулася да старшыні камісіі Аляксандра Васільевіча Русіна па-беларуску, ён абурыўся, заявіўшы: “На каком это вы языке разговариваете? У нас одін государственный язык – русский”.

 

Надалей ён адмаўляўся рэгістраваць актывістку БХД назіральніцай, паколькі ў накіраванні яе на ўчастак не было тэлефоннага нумару бабруйскага офісу Аб’яднанай грамадзянскай партыі, ад якой яна вылучылася назіральніцай. Тлумачэнні, што на офісе не ўсталяваны стацыянарны тэлефон, на яго не дзейнічалі, пакуль Тамара Таксонава не прапанавала патэлефанаваць у Менск Лідзіі Ярмошынай.

 

Назіральніца таксама распавяла, што ў датэрміновым галасаванні ўдзельнічае вельмі мала людзей, апроч студэнтаў аўтатранспартнага коледжу, якіх, мяркуючы па ўсім, прымушаюць галасаваць не ўдзень выбараў. Пры гэтым тры дзяўчыны ў вуснай размове пацвердзілі, што на выбарчыя ўчасткі іх заганяюць. 

Болей навін