Віталь Рымашэўскі: ва ўладаў істэрыка перад “выбарамі” (фота)
Напярэдадні “выбараў” рэпрэсіі супраць дэмакратычных сілаў узмацняюцца з кожным днём. Прыхільнікаў байкоту прэвентыўна затрымліваюць, збіваюць, кідаюць за краты альбо штрафуюць.
Адначасова з гэтым на Кастрычніцкай плошчы рухтуецца канцэрт ад БРСМ, а на Плошчы Незалежнасці радыёактыўную плітку вырашылі ўскапаць менавіта перад “выбарамі”, хаця дагэтуль яна ўладам не замінала (на фота).
Дадзеную сітуацыю пракаментаваў сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.
“Улада панічна баіцца Плошчы і масавых акцый пратэсту, хаця ўсе дэмакратычныя сілы і заявілі, што не збіраюцца выводзіць людзей на вуліцы. Тым не менш, ва ўладаў узнікла паніка і істэрыка перад выбарамі. І калі на “выбарах” удасца дасягнуць сапраўды нізкай яўкі, то пасля іх варта чакаць неадэкватнай рэакцыі ў дачыненні да дэмакратычных сілаў і назіральнікаў”, – адзначыў ён.