Супольная заява Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў і Маладога Фронту

21 верасня 2012 20:03  |  Палітыка

Прапануем вашай увазе супольную заяву Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў і Маладога Фронту 

 

Супольная заява Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў і Маладога Фронту

 

Мы заяўляем пра тое, што “выбары” ў Беларусі нельга прызнаць ні свабоднымі ні дэмакратычнымі. 

Мы звяртаем увагу беларускіх і міжнародных назіральнікаў на тое, што  самыя небяспечныя апаненты дзеючага рэжыму знаходзяцца за кратамі і не могуць удзельнічаць у палітычным жыцці краіны.   

Мы таксама звяртаем увагу на тое, што за час “выбарчай” кампаніі неаднаразова па надуманым падставам арыштаваныя і асуджаныя дзесяткі актывістаў кампаніі байкоту.  Усе гэтыя людзі на кароткі тэрмін  падчас “выбарчай” кампаніі, папоўнілі шэраг палітзняволеных Беларусі.  

Мы заклікаем беларускую моладзь і ўсіх грамадзян Беларусі далучыцца да кампаніі байкоту і не ўдзельнічаць у галасаванні.

 

Галоўным  палітычным пытаннем для Беларусі застаецца пытанне наяўнасці палітвязняў і судовага пераследу па палітычных матывах.

 

Таму сёння мы заяўляем пра пачатак нацыянальнай кампаніі за вызваленне палітвязняў.  Прысуды палітвязням былі вынесены Імем Рэспублікі Беларусь,  а значыць, ад імя ўсіх беларусаў. І справа іх вызвалення перш за ўсё  – задача   беларускага народа. Прыйшоў час кожнаму беларусу праявіць сваю салідарнасць з нясправядліва асуджанымі.

 

Галоўная мэта кампаніі – данесці да кожнага беларуса праўдзівую інфармацыю  пра  беларускіх палітвязняў, з’яднаць беларускае грамадства ў акцыях салідарнасці, праз гэтыя дзеянні –  дамагчыся вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення практыкі судовага пераследу за палітычныя перакананні.   

 

З жніўня 2012 пачаты збор подпісаў грамадзян краіны за вызваленне палітвязняў Беларусі. З сённяшняга дня свой подпіс можна паставіць праз Інтэрнэт:  www.belarusfree.info. Петыцыя ў падтрымку палітвязняў, падпісаная на нашым сайце, будзе мець юрыдычную моц і беларускія органы дзяржаўнай ўлады будуць абавязаныя даць афіцыйны адказ.

Мы заклікаем усіх грамадзян Беларусі паставіць свой подпіс за вызваленне палітвязняў.

 

Мы заклікаем усіх неабыякавых людзей ініцыяваць самім ці далучацца да ўжо існуючых акцый салідарнасці з  палітвязнямі унутры краіны і за яе межамі.

 

Мы звяртаемся з заклікам да незалежных СМІ  аказаць інфармацыйную падтрымку кампаніі.

 

Мы заклікаем усе дэмакратычныя сілы краіны далучацца да кампаніі і яднацца ў супольных дзеяннях па вызваленню палітвязняў. 

 

Мы патрабуем: Вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў.  

 

У Рэспубліцы Беларусь павінны быць вызвалення і адноўлення ў правах усе асобы, пазбаўленых волі  на падставе іх палітычных поглядаў:

  1. Алесь Бяляцкі
  2. Зміцер Дашкевіч
  3. Павал Севярынец
  4. Эдуард Лобаў
  5. Яўген Васьковіч
  6. Мікалай Аўтуховіч
  7. Сяргей Каваленка
  8. Аляксандр Францкевіч
  9. Ігар Аліневіч
  10. Васіль Парфянкоў
  11. Мікалай Дзядок
  12. Мікола Статкевіч
  13. Павал Сырамолатаў
  14. Арцём Пракапенка
  15. Аляксандр Малчанаў

Усе пералічаныя асобы, таксама як і тыя асуджаныя ў звязку з падзеямі 19-20 снежня 2010 года, што раней былі вызваленыя ад пакарання, павінныя быць цалкам рэабілітаваныя. З іх павінна быць знятае ўсялякае абмежаваньне грамадзянскіх, палітычных і сацыяльных правоў, уключна са свабодай перамяшчэння і правам на вылучэнне сваёй кандыдатуры на выбарах.

 

Мусяць быць спыненыя ўсе бягучыя палітычна матываваныя крымінальныя справы.

 

Усе, хто пад пагрозай палітычных рэпрэсіяў у форме крымінальнага пераследу былі вымушаныя пакінуць тэрыторыю Беларусі, павінны мець гарантыю свайго бяспечнага вяртання на радзіму, атрымаць ад беларускіх уладаў юрыдычна сапраўдныя звесткі пра спыненне крымінальнага пераследу.

 

Старшыня Маладых Хрысціянсіх Дэмакратаў                   Марына Хоміч

 

Намеснік старшыні Маладога Фронту                              Мікола Дземідзенка

Болей навін