У Магілёве афіцыйная яўка больш за рэальную ў 16 разоў (фота, відэа)
За чатыры дні назіральнікі па Магілёўскай прамысловай 87-й акрузе зафіксавалі шмат парушэнняў з боку выбарчых камісій, паведамляе намеснік каардынатар БХД па Магілёве Алег Аксёнаў.
Вось найбольш цяжкія: 18 верасня на выбарчым участку №33, па дадзеных назіральніка, прагаласавалі 6 чалавек, а па дадзеных камісіі – 96. На гэта была пададзена скарга, але адказу пакуль не атрымалі. Розніца ў 16 разоў!
19 верасня на выбарчым участку №45 назіральнік зафіксаваў 14 прагаласаваўшых, камісія – 98. Блыа таксама пададзена скарга, аднак у адказ назіральнік атрымаў папярэджанне аб магчымым пазбаўленні акрыдытацыі.
21 верасня на выбарчым участку № 41 назіральнік зафіксаваў 28 выбаршчыкаў, камісія – 85. Адказу на скаргу таксама пакуль не атрымана. На выбарчым участку №66 паводле назіральнік было 30 чалавек, камісіі – 111. Скарга пададзена 22 верасня. У памяшканні на выбарчым участку №47 падчас галасавання ідзе рэпетыцыя (на відэа).
Таксама ў першыя два дні амаль палове назіральнікаў па розных прычынах было адмоўлена ў акрыдытацыі. Пасля звароту ў ЦВК акрыдытацыя бала атрымана.
На фота прадстаўленыя звесткі за ўвесь час датэрміновага галасавання па 87-й акрузе: