Затрыманую ў Берасці актывістку БХД Паліну Панасюк змясцілі ў ізалятар

22 верасня 2012 11:57  |  Палітыка

Актывістку Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паліну Панасюк-Шарэнду, якую 21 верасня затрымалі пры распаўсюдзе ўлётак за байкот, змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

 

Недзе каля 23:00 на яе склалі праратакол “за знявагу супрацоўнікаў міліцыі”. Яна была змешчана ў ІЧУ да суду, які верагодна адбудзецца толькі ў панядзелак, і гэта нягледзячы на тое, што яна маці і мае трохгадовага сына.

 

Разам з Палінай былі затрыманыя яе муж Андрусь Шарэнда і актывіст БХД Уладзіслаў Бароўскі, але іх выпусцілі а 22-й гадзіне.

Болей навін