Агляд парушэнняў на датэрміновым галасаванні па краіне: галасаванне без дакументаў і за сваякоў (фота)
Прадстаўляем прамежкавы агляд асноўных парушэнняў пры правядзенні датэрміновага галасавання па краіне, зафіксаваныя назіральнікамі аб Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і неасветленыя ў іншых публікацыях на нашым сайце.
Для пачатку адзначым асноўныя моманты, характэрныя для многіх участкаў. Так, на шэрагу ўчасткаў у Магілёве, Бабруйску, Гародні, Гомелі і г.д. людзі галасуюць без пацвярджаючых іх асобу дакументаў як знаёмыя сябраў участковых камісій. У Нароўлі, Воршы і іншых месцах ёсць выпадкі галасавання за блізкіх сваякоў.
Найбольш яскравыя парушэнні:
Масты: былі праведзеныя бацькоўскія сходы вучняў школ, на якіх бацькоў заклікалі ўдзлельнічаць у датэрміновым галасаванні.
Рагачоў: падаткавікі цікавяцца прыбыткамі незалежных назіральнікаў
Гомель: на 11 і 12 участкі 34-й акругі прыходзяць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, якія складаюць пісьмовыя заявы аб тым, што “выбары” праходзяць без “сучка і задорінкі”. Акружнай камісія 20 верасня 34-й акругі адмовілася рэгістраваць скаргу на старшыню ўчастку № 3 Герашчанку Е.В. за тое, што афіцыйная яўка 80 чалавек, а рэальная – 26.
Бабруйск: На 2-м участку 78-й акругі паводле афіцыйных дадзеных за дзень прагаласаваілі 108 чалавек, па дадзеных назіральнікаў – 22. На прадпрыемстве “Белшына” прадстаўнікоў адміністрацыі адпусцілі з працы на 40 хвілін раней, каб яны маглі прагаласаваць датэрмінова.
Віцебск: На 20-м участку 76-й акругі каардынатарцы БХД Таццяне Севярынец намеснік дырэктара па выхаваўчай працы, які не мае дачынення да выбарчай камісіі, замінаў фатаграфаваць масавыя галасаванні студэнтаў (на фота) і спрабаваў адабраць фотапарат. Пры гэтым пасля ён напісаў скаргу на незалежны назіральнікаў, што яны быццам бы фатаграфавалі яго.