94-я акруга: назіральнікаў выганяюць, а студэнты просяць даведку, што яны прагаласавалі

22 верасня 2012 13:30  |  Палітыка

Увечар 21 верасня на 134-ым участку (Лошыца) была са скандалам знята з назірання прадстаўнік “Грамады” Стома Ларыса Ігнацьеўна – толькі за тое, што знаходзілася блізка ад скрыні пры яе апячатванні. Старшыня камісіі, Пляскова А.С., умешвалася і ў работу суседняй, 135-ай камісіі: чапілася і да яе назіральнікаў. Цікава і тое, што яшчэ ў панядзелак, перад пачаткам датэрміновага галасавання, члены камісіі не ведалі, хто ў іх старшыня і хто сакратар.

 

Студэнтка, якая ў пятніцу галасавала на 135-ым участку (Лошыца), папрасіла даць ёй даведку пра тое, што яна аддала свой голас датэрмінова. І патлумачыла сваю просьбу тым, што ўсім ім паабяцалі даць свабодны дзень. Пры гэтым прысутнічалі мама студэнткі, два члены выбарчай камісіі і чатыры назіральнікі.

 

На 113-ым участку (Серабранка), па звестках назіральніка Іюльскай Н.І., ужо ў першым дзень датэрміновага галасавання разыходжанне ў падліках склала 16 галасоў. Адкуль яно ўзялося, старшыня камісіі не ведае.

Болей навін