Хрысціянскія Дэмакраты Ўсходняй Еўропы падтрымалі беларускіх палітвязняў (фота)
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Георгі Дзмітрук 22 верасня бярэ ўдзел у 5-м кангрэсе Асацыяцыі Хрысціянскіх Дэмакратаў Усходняй Еўропы, які праходзіць у Тбілісі (Грузія).
У Кангрэсе ўдзельнічаюць хрысціянскія дэмакраты Арменіі, Беларусі, Галандыі, Грузіі, Латвіі, Малдовы, Украіны і Эстоніі, а таксама Хрысціянскі грамадскі рух “Благодатная Русь” з Расеі. Яго арганізатарамі ёсць Еўрапейскі Хрысціянскі Палітычны Рух (ECPM) і Хрысціянскі Дэмакратычны Рух Грузіі.
Удзельнікі Кангрэсу выступілі падтрымкай палітвязняў у Беларусі, выказаўшы асобныя словы падтрымкі сустаршыне БХД Паўлу Севярынцу.
У межах Кангрэсу таксама праходзіць Канферэнцыя па сацыяльнай рынкавай эканоміцы. Выступ Георгія Дзмітрука называецца “Сацыяльная рынкавая эканоміка. Рэальнасць і перспектывы ў Беларусі”.
На фота 1 сустаршыня БХД Георгі Дзмітрук (справа) і міжнародны сакратар ХДР Грузіі Георг Рухадзэ