У Полацку скрыня для датэрміновага галасавання падрыхтавана для ўкіду бюлетэняў (фота)

22 верасня 2012 14:28  |  Палітыка

Сябар БХД з Наваполацку Сяргей Малашэнак, які акрэдытаваны назіральнікам на ўчастку для галасавання № 31 Полацкай гарадской выбарчай акругі №28,зафіксаваў, што на гэтым участку створаныя ўмовы для фальсіфікацыі “выбараў” на датэрміновым галасаванні. 

 

Паводле яго словаў, у апячатанай скрыні для галасавання ёсць магчымасць для падмены бюлетэняў. У яе дне маецца шчыліна прыкладна 1.5 сантыметры, а магчыма і больш. Назіральнікам нельга чапаць скрыню і праверыць, наколькі яна шырокая. На фота бачная шчыліна, для маштабу побач ляжыць аўтамабільны ключ.

 

Адзначым, што сама скрыня празрыстая. І нават гэта не гарантуе празрыстасці “выбараў”.

 

У Полацку скрыня для датэрміновага галасавання падрыхтавана для ўкіду бюлетэняў (фота)У Полацку скрыня для датэрміновага галасавання падрыхтавана для ўкіду бюлетэняў (фота)У Полацку скрыня для датэрміновага галасавання падрыхтавана для ўкіду бюлетэняў (фота)У Полацку скрыня для датэрміновага галасавання падрыхтавана для ўкіду бюлетэняў (фота)У Полацку скрыня для датэрміновага галасавання падрыхтавана для ўкіду бюлетэняў (фота)

 

 

 

 

Болей навін