Загнаныя на “выбары” салігорцы дэманстратыўна галасуюць супраць усіх

22 верасня 2012 18:38  |  Палітыка

Назіральнік, сябар БХД  Уладзімір Шыла фіксуе пратэстныя настроі выбарцаў на 77-м і 78-м выбарчых участках Салігорскай сельскай выбарчай акругі. Большасць выбарцаў, па яго словах, галасуе супраць усіх кандыдатаў.

 

– Выбарчыя камісіі чамусьці паставілі скрыні для галасавання такім чынам, што назіральнікі нявольна бачаць, за каго галасуюць выбарцы. Некаторыя з іх, канешне, бюлетэні складваюць, але большасць не хавае свайго выбару, – кажа Уладзімір Шыла. – Таму добра бачна, што большасць выбарцаў галасуе супраць усіх кандыдатаў.

 

Пры гэтым, адзначае спадар Шыла, многія робяць гэта дэманстратыўна:

 

– Некаторыя, атрымаўшы бюлетэнь, наўпрост на стале, на вачах у камісіі, не ідучы ў кабінку для галасавання, ставяць галачку супраць усіх. Выглядае гэта як нейкі публічны пратэст. Людзі наўпрост кажуць, што тут няма за каго галасаваць.

 

Такую сітуацыю незалежны назіральнік бачыць з першага дня датэрміновага галасавання.

Болей навін