У датэрміновым галасаванні ўдзельнічалі 17,1% выбаршчыкаў

22 верасня 2012 22:08  |  Галоўныя навіны

Назіральнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, які акрэдытаваныя на некалькіх сотнях выбарчых участкаў па ўсёй краіне, паведамляюць, што рэальнавя яўка па выніках усіх дзён датэрміновага галасавання на “выбарах” у Беларусі скалала 17,1% выбаршчыкаў.

 

Гэтая лічба найбольш рэалістычна адлюстроўвае аб’ём працы рэжыму па загоне людзей на выбарчыя ўчасткі 18-22 верасня.

 

Нагадаем, што на раніцу 22 верасня яўка складала 9,6%. Такім чынам, менш чым за дзень улады здолелі павялічыць прымусовую яўку грамадзянаў на выбарчыя ўчасткі амаль удвая. Як паведамляля прэсавая служба БХД, у датэрміновым галасаванні ў асноўным удзельнічалі студэнты, вайскоўцы і іншыя найбольш залежныя ад уладаў групы насельніцтва.

Болей навін