У Менску затрыманы Алесь Макаеў

23 верасня 2012 10:29  |  Палітыка

Грамадскі актывіст Алесь Макаеў 23 верасня затрыманы па дарозе на пахаванне Крысціны Шацікавай.

 

У Менску міліцыянты спынілі яго аўтамабіль, заўважыўшы бел-чырвона-белы сцяжок у аўтамабілі. Пры праверцы ў машыне яны знайшлі ўлёткі за байкот “выбараў” і затрымалі актывіста.

 

Зараз Алесь Макаеў знаходзіцца ў Цэнтральным РАУС.

Болей навін