Яўка на “выбарах” склала 38,7%
Паводле дадзеных назіральнікаў ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, акрэдытаваных на некалькіх сотнях выбарчых участках па ўсёй краіне, яўка на “выбары” склала 38,7% выбаршчыкаў.
Дадзеныя сабраныя за 15 хвілін да закрыцця выбарчых участкаў, але лічба ўжо прынцыпова не зменіцца.
Пры гэтым факт, што амаль 18% выбаршчыкаў былі загнаныя на ўчасткі прымусова падчас датэрміновага галасавання, і самі б у выбарах, хутчэй за ўсё, не ўдзельнічалі.
Раней “выбары” ў Беларусі не прызнавалі беларуская дэмакратычныя апазіцыя і міжнародная супольнасць. На гэты ж раз іх не прызнаў беларускі народ, адмовіўшыся ісці на ўчасткі і не паверыўшы, што гэтыя “выбары” могуць штосьці змяніць.