На 594-м участку з-за яўкі 28,8% скралі пратакол “выбараў” (фота)

23 верасня 2012 23:22  |  Палітыка

На 594-м участку 107-й акругі адразу пасля таго, як старшыня камісіі вывесіў выніковы пратакол, як выбегла жанчына, якая сарвала яго і ўцякла.

 

Паводле словаў назіральніц ад БХД Валерыі Чарнаморцавай і Вольгі Кавальковай, жанчына была назіральніцай ад праўладных арганізацый. Пры гэтым ні старшыня ўчастку, ні дзяжурныя міліцыянты на гэта ніяк не рэагавалі. 

 

Выкраданне пратаколу актывісткі БХД звязваюць з тым, што на гэтым участку выбары не адбыліся. Паводле іх словаў, сябры камісіі ў прысутнасці назіральніц БХД і назіральнікаў ад АБСЕ паведамілі, што на ўчастку прагаласавалі толькі 28,8% выбаршчыкаў, ці 317 чалавек з 1109. Менавіта пасля гэтага і быў скрадзены пратакол.

 

Затым Вольга Кавалькова і Валерыя Чарнаморцава прыехалі ў акружную камісію і чакалі скрадзены пратакол. Старшыні ўчастковай камісіі забіўся на другім паверсе і баяўся спускацца. У рэшце рэшт, актывісткам БХД зачыталі выніковыя лічбы галасавання – 565 чалавек, у выніку чаго “выбары” адбыліся. Як адзначылі назіральніцы, сябры камісіі дапісалі больш чым удвая адным росчыркам пяра павялічылі яўку за 23 верасня.

 

Цікавы, што на гэты ўчастак 23 верасня прыяжджаў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, каб зафіксаваць нізкую яўку, пра якую паведамлялі назіральніцы. Каб дачакацца людзей на ўчастку, яму давялося чакаць 40 хвілін (фота “выбараў” на ўчастку на фота):

 

На 594-м участку з-за яўкі 28,8% скралі пратакол "выбараў" (фота)На 594-м участку з-за яўкі 28,8% скралі пратакол "выбараў" (фота)На 594-м участку з-за яўкі 28,8% скралі пратакол "выбараў" (фота)На 594-м участку з-за яўкі 28,8% скралі пратакол "выбараў" (фота)На 594-м участку з-за яўкі 28,8% скралі пратакол "выбараў" (фота)На 594-м участку з-за яўкі 28,8% скралі пратакол "выбараў" (фота)На 594-м участку з-за яўкі 28,8% скралі пратакол "выбараў" (фота)

Болей навін