Выніковая справаздача: у выбарах удзельнічалі 44,7% выбаршчыкаў

24 верасня 2012 01:14  |  Галоўныя навіны

Паводле канчатковых падлікаў вынікаў назірання актывістамі Беларусай Хрысціянскай Дэмакратыі, акрэдытаванамі на некалькіх сотнях выбарчых участках, сярэдняя яўка на “выбарах” па краіне склала 44,7%. Пры гэтым у Менску яўка склала і таго менш – 39,4%.

 

Рост выніковых лічбаў адносна прамежкавых, агучаных БХД а 20-й гадзіне, тлумачыцца апрацоўкай дадзеных ад усіх назіральнікаў, а таксама тым, што больш важна, што да моманту падліку галасоў не былі вядомыя вынікі галасавання на даму, бо яно збольшага рабіліася таемна ад назіральнікаў.

 

Варта адзначыць, што ў Менску ўлады не паводзілі сябе так нахабна і не мелі такіх магчымасцяў як у рэгіёнах, каб так масава гналі людзей на ўчасткі і збіралі подпісы па дамах. Напрыклад, у Воршы на 51-м участку 27-й акругі ў галасаванні ўдзельнічалі 718 чалавек. З іх 448 – на даму, што, безумоўна, выклікае вялікія падазрэнні да сапраўднасці вынікаў галасавання на даму.

 

Такім чынам, у цэлым “выбары” па краіне не адбыліся. Да таго ж факт, што амаль 18% выбаршчыкаў, па дадзеных незалежных назіральнікаў, былі загнаныя на ўчасткі прымусова падчас датэрміновага галасавання, і самі б у выбарах, хутчэй за ўсё, не ўдзельнічалі.

 

Раней “выбары” ў Беларусі не прызнавалі беларуская дэмакратычныя апазіцыя і міжнародная супольнасць. На гэты ж раз іх не прызнаў беларускі народ, адмовіўшыся ісці на ўчасткі і не паверыўшы, што гэтыя “выбары” могуць штосьці змяніць.

 

Таксама нагадаем, што назіральнікі ад БХД масава былі не дапушчаныя да падліку галасоў, многія з іх былі папросту выгнаныя з участкаў. Усе гэтыя факты сведчаць пра татальную фальсіфікацыю “выбараў” і масавыя парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Такім чынам, ні сам выбарчая кампанія, ні працэс галасавання не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі.

Болей навін