Міліцыя палюе на Дзяніса Садоўскага

24 верасня 2012 08:26  |  Палітыка

Да адказнага сакратара Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніса Садоўскага па месцы ягонай рэгістрацыі раніцай 24 верасня прыходзіў участковы міліцыянт.

 

Разам з тым, сустрэцца з Дзяніса Садоўскім міліцыянт не здолеў, бо, прадбачачы гэтую сітуацыю, адказны сакратар БХД дома не ночыў.

 

“Відавочна, што ўлады спрабуюць спыніць актыўную дзейнасць БХД па асвятленні так званых “выбараў”, – адзначыў ён.

Болей навін