Скандальнае відэа: старшыня ўчастковай камісіі заяўляе, што яўка склала 28,6% (відэа)

24.09.2012, 19:57  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Прадстаўляем вашай увазе відэа, знятае назіральнікамі ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі на выбарчым участку №594 Усходняй выбарчай акругі №107, на якой быў скрадзены выніковы пратакол галасавання.

 

На роліку пачынаючы ад 1:14 запісана, як старшыня ўчастковай камісіі кажа, што за ўвесь час галасавання (датэрмінова, на даму і ўдзень "выбараў") на ўчастку прагаласавалі 317 чалавек, ці 28,8% ад 1109 зарэгістраваных выбаршчыкаў (пры выдадзеных 1150 бюлетэнях).

 

Але пратакол "выбараў" на ўчастку быў скрадзены, а яўка рэзка вырасла да 565 чалавек (50,9%).

 

Падрабязней пра гэта можна прачытаць у блогу назіральніцы ад БХД Вольгі Кавальковай "Байка пра скрадзены пратакол".

 

 

Навіны па тэме