Міліцыя хоча патрапіць у кватэру Вольгі Кавальковай (фота)
Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі дадому да актывісткі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Вольгі Кавальковай, якая зафіксавала выкраданне і фальсіфікацыю пратаколу галасавання на выбарчым ўчастку № 594.
Прычыну, па якой яны хацелі патрапіць да актывісткі, міліцыянты не назвалі, сказаўшы, што хочуць паразмауляць, а потым прапанавалі ёй паслугі аховы.
Вольга Кавалькова ўпускаць іх адмовіліся, параіўшы звяртацца ў пісьмовай форме. Тым не менш, міліцэйская машына працягвае знаходзіцца пад яе вокнамі.