БХД віншуе Сяргея Каваленку з вызваленьнем
Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя віншуе з вызваленьнем цяпер ужо былога палітвязьня Сяргея Каваленку. Нарэшце, мужны змагар за незалежнасьць Беларусі апынуўся на волі са сваімі роднымі.
Разам з тым гэтае вызваленьне зьяўляецца няпоўным, паколькі Сяргей Каваленка, як і іншыя вызваленыя палітвязьні, дагэтуль нерэабілітаваны і ў любы момант можа зноў апынуцца за кратамі.
Беларуская Хрыьсціянская Дэмакратыя патрабуе вызваленьня ўсіх палітвязьняў і іх тэрміновай і поўнай рэабілітацыі