Змітру Дашкевічу ў калоніі пагражаюць згвалтаваннем

27 верасня 2012 11:48  |  Палітыка

Зміцер Дашкевіч трымае галадоўку супраць цкавання ў Мазырскай калоніі.


У сераду СМІ пісалі пра ўтрыманне зняволенага старшыні “Маладога Фронту” ў карцары мазырскай калоніі і пра распачынанне ім галадоўкі – Зьміцер Дашкевіч галадае ўжо 7 дзён.

Сёння сталі вядомыя прычыны галадоўкі – гэта нечалавечыя паводзіны адміністрацыі мазырскай калоніі, у тым ліку, асабіста яе начальніка Юрыя Багданавіча Збароўскага.

 

Зьміцер Дашкевіч перадаў, што спыніць галадоўку толькі тады, калі турэмнае начальства перастане яго цкаваць і пачне да яго адэкватна ставіцца, а таксама папросіць прабачэнне за ранейшыя абразы і пагрозы.

 

Мы не даем ацэнку паводзінам адміністрацыі мазырскай калоніі – гэтым няхай займаецца Генпракуратура, у якую будуць скіраваныя скаргі па кожным з абуральных інцыдэнтаў, што адбыліся ў Мазыры. Мы проста апішам гэтыя сітуацыі, каб Вы мелі ўяўленне, у якіх умовах вымушаны адбываць пакаранне Зьміцер Дашкевіч.

 

–          Зьміцер Дашкевіч прыбыў у Мазыр ў ПК-20. Пры першай сустрэчы з кіраўніком калоніі той пацікавіўся, якую веру спавядае Дашкевіч. Пачуўшы спакойнае “пратэстант”,  ён распавёў Дашкевічу шмат новага пра гэтую канфесію, напрыклад: “Эти ваши секты насаждаются Западом, чтобы разрушить славянскую расу!”. Б’е сябе ў грудзі па праваслаўным медалі і праз маты працягвае: “Это Вы славянскую расу разрушаете!” Зьміцер здзвіўся цёпламу прыёму і спакойна закрыў гэтую балючую для кіраўніка ПК тэму.

 

–          Зьміцер адмовіўся прыбіраць каранцін (атрад, дзе па прыбыцці ў калонію першыя тыдні находзяцца вязні). Атраднік каранціна хадайнічае пра размову з ім. Збіраецца камісія. 7 чалавек. Кіраўнік Юрый Багданавіч Збароўскі: “Так, ты будзешь тут качать права, баптист, дважды кодированный алкоголик, гомосек? Ты – кучка говна, а не премьер-министр Франции”. Усе крычаць на Зьмітра: “Посмотрите, тупая заточка какая у него? Да он же дебил!” З такою камісіяй Дашкевіч размаўляць адмовіўся. У гэты дзень яго пазбавілі ўсіх доўгіх спатканняў і далі вымову.

 

–          У барак, куды толькі-толькі завялі Дашкевіча і дзе жыве блізу 40 чалавек, прыйшоў рэжымны супрацоўнік і знайшоў на стале лязо. Адразу звярнуўшыся да Дашкевіча, ён пытаецца: “Што, ускрыцца вырашыў?”

 

Павялі да начальніка рэжымнага аддзелу. “Пиши, где взял!” –  загадвае ён. “Ды не маё”, – адказвае Дашкевіч.  — “Было найдено у тебя в личных вещах! Да что ты думаешь про себя?

Ты же алкаш, ниже плинтуса, кучка говна, ты здоровье своё оставишь здесь в ШИЗО, ты меня понял? Я тебе обещаю!” Зьміцер замест гэтай заявы перадаў яму заяву пра тое, што ён распачынае галадоўку. Начальнік рэжымнага аддзелу яе змяў і выкінуў, але пры гэтым сказаў: “Я тебя посажу к блатным, там тебя оттрахают , понял? Пиши объяснения, я тебе сказал!” –  “Я  ТАБЕ пісаць нічога не буду”, – кажа Зьміцер.  “Что? Что ты сказал? Да я сейчас рапорт напишу о недолжном обращениі ко мне! ” —  ”Па тым, як ТЫ мне тут “тыкаеш” я падумаў, што мы ўжо фактычна сябры”.

 

–          Прыйшоўшы назад у каранцін, Дашкевіч распавядае кіраўніку каранціна: “Гэта дэбілізм у кубе пасля Горак”. У гэтым час у памяшканні прысутнічаў нейкі майор, каторы, падслухаўшы размову, па-маёрску праўдзіва дадзеную рэпліку распісаў у чарговым рапарце —  “мат, абраза адміністрацыі”. І, як вынік, раніцаю новая камісія. Акторы ўсе тыя ж. Там тое самое, толькі ўжо пазбавілі ўсіх кароткіх спатканняў. Зьміцер глядзеў на гэта ўсё і маўчаў… Але кіраўніку і гэтая рэакцыя была не да спадобы: “Так ты молчишь, провоцируешь?! Поставить тебя на проф.учёт у психолага?” Псіхолаг паддакнула: “Да-да, ещё надо как и суицидника поставить на учёт, он же лезвие прятал!”

 

Звернем Вашую ўвагу, што паставіць чалавека на ўлік як суіцыдніка – гэта фактычна развязаць рукі адміністрацыі калоніі і мець бездакорнае тлумачэнне ў выпадку нейкіх здарэнняў – “ён жа суіцыднік”…

 

–          Пасля такіх і многіх іншых інцыдэнтаў Зьміцер адмовіўся выконваць любыя загады, яго адправілі зноў на камісію, але там далі новы тэрмін ШЫЗА. Наколькі часу – невядома.

 

–          Паколькі Зьміцер не быў пэўны, ці далучылі да асабістай справы інфармацыю пра галадоўку, ён вырашыў хадзіць з ШЫЗА два разы на суткі мераць ціск, каб было сведчанне таго, што ён ад галадоўкі не адмовіўся і не адмовіцца да таго часу, пакуль стаўленне да яго не зменіцца і прабачэнняў у яго не папросяць. Але лекар проста выгнала яго з крыкамі: “ Пошел вон!”. Зьміцер напісаў на гэта скаргу ў мазырскую пракуратуру, але ці выйшла яна па-за межы калоніі, ніхто не ведае.

 

“Зьміцер Дашкевіч у калоніі ўсяго тыдзень. Што можа быць далей – цяжка ўявіць…У размове са мною начальнік рэжымнага аддзелу прыгразіў, што калі нешта выйдзе ў СМІ – Дашкевічу будзе горш. Але я не бачу іншага варыянта, акрамя агучвання гэтых жудасных рэчаў. Дарэчы, начальнік калоніі спрабаваў выкруціць гэтую гісторыю наадварот – маўляў, Зьміцер вар’яцее, лаецца матам на іх, абражае…”, — распавяла падрабязнасці Наста Палажанка.

 

Заклікаем Вас пісаць Зьмітру Дашкевічу лісты падтрымкі па адрасе:  Мазыр -11, ПК-20, індэкс 247760

 

Таксама Вы можаце скіраваць тэлеграму начальніку калоніі Збароўскаму Юрыю Багданавічу па адрасе: Мазыр -11, ПК-20, індэкс  247760

Болей навін