У Менску больш за ўсё прыпісак дала 94-я акруга
Па звестках каардынатараў байкоту, больш за ўсё прыпісак па горадзе Мінску дала 94-ая выбарчая акруга. Разыходжанні ў паказчыках гавораць самі за сябе.
На ўчастку № 121, напрыклад, назіральнікі налічылі 724 выбаршчыкі, а камісія – 1170. Далей адпаведна. №122: 696 – 1260; №134: 521 –1174; №135: 453 – 946; №136: 946 – 1523; №141: 763 – 1353 і г.д. Акрамя таго, шмат дзе была парушана працэдура падліку бюлетэняў.
Па факце парушэнняў і прыпісак да лічбы яўкі назіральніца ад БХД Галіна Каржанеўская (участак № 35, старшыня Хоціна, сакратар Таміла) адправіла скаргу ў ЦВК і пракуратуру Ленінскага раёна сталіцы.