Заява Асацыяцыі хрысціянскіх дэмакратаў Усходняй Еўропы аб сітуацыі ў Беларусі
Прапануем вашай увазе Заяву Асацыяцыі хрысціянскіх дэмакратаў Усходняй Еўропы аб сітуацыі ў Беларусі, якая была прынятая 23 верасня на канферэнцыі ў Тбілісі (Грузія). Ад імя БХД заяву падпісаў сустаршыня аргкамітэту Георгі Дзмітрук.
Заява Асацыяцыі хрысціянскіх дэмакратаў Усходняй Еўропы аб сітуацыі ў Беларусі
Асацыяцыя Хрысціянскіх Дэмакратаў Усходняй Еўропы выказвае глыбокую занепакоенасць сітуацыяй у сферы правоў чалавека і грамадзянскіх свабод, якая склалася ў Беларусі.
Прымаючы пад увагу тую акалічнасць, што ў Рэспубліцы Беларусі да гэтага часу існуюць палітвязні, рэгулярна парушаюцца правы і свабоды грамадзян, палітычныя актывісты падвяргаюцца ганенням і арыштам, палітычным партыям і грамадскім аб’яднанням адмаўляюць у дзяржаўнай рэгістрацыі, Хрысціянскія Дэмакратычныя партыі Усходняй Еўропы выказваюць сваю падтрымку дэмакратычным працэсам у Беларусі. Мы патрабуем ад уладаў Рэспублікі Беларусь неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных: Паўла Севярынца, Мікалая Статкевіча, Змітра Дашкевіча і інш. Мы патрабуем ад уладаў выканання і павагі да правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь, забеспячэння дэмакратычнага волевыяўлення грамадзян краіны, і спынення практыкі запалохвання і пераследу палітычных і грамадскіх актывістаў.
Партыя «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя»
Партыя «Эстонскія хрысціянскія дэмакраты»
Хрысціянска-Дэмакратычны Рух Грузіі
Хрысціянска-Дэмакратычная Народная Партыя Малдовы
Хрысціянска-Дэмакратычны Саюз Арменіі
Хрысціянска-Дэмакратычны Саюз Латвіі
Хрысціянска-Дэмакратычны Саюз Украіны
Хрысціянскі грамадскі рух «Дабрадатная Расія»
23 верасня 2012 года
г. Тбілісі