У Гародні на 3-м участку 52-й акругі на даму прагаласавала больш, чым на ўчастку

28 верасня 2012 15:59  |  Палітыка

Валерый Станін, які быў высунуты групай грамадзян назіральнікам на 3-м участку Гарадзенскай-Цэнтральнай акругі №52, падзяліўся сваімі назіраннямі за галасаваннем.

 

“На датэрміновым галасаванні заўваг не было. У дзень галасавання разлічваў на прысутнасць назіральніка ад БНФ, з якім сустрэўся на датэрміновым галасаванні, але ён не прыйшоў. Назіраў адзін. Заўвагі па парушэннях у дзень галасавання:

 

 – Амаль адразу старшыня камісіі забараніў весці самастойны падлік яўкі і прыгразіў выгнаць з участку. У далейшым пагроза паўтарылася;

 – Урна для галасавання на хаце пастаянна (акрамя часу выездаў) знаходзілася ў асобным пакоі пад наглядам старшыні па-за полем зроку назіральнікаў, што стварала выдатныя магчымасці для фальсіфікацыі вынікаў выбараў;

 

 – Месца знаходжання назіральнікаў было вызначана на адлегласці прыкладна 10 метраў ад месца падліку галасоў – пры ўсім жаданні ніякіх падрабязнасцяў падліку разглядзець было нельэя.

 

Здагадкі:

 

  – Зыходзячы з дадзеных камісіі (выбаршчыкаў па спісе – 779, прагаласавала датэрмінова – 74, прагаласавала па месцы жыхарства – 224, прагаласавала на ўчастку – 199), часу выездаў па месцы жыхарства і памерах скрыні для выездаў, а таксама недаступнасці скрыні для назірання быў ўкід бюлетэняў у скрыню для галасавання па месцы жыхарства ў колькасці каля 200. Без гэтага меркаванага ўкіду туды яўка выбаршчыкаў склала б прыкладна 35 – 40%.

 

Да канца галасавання падышлі на 30 хвілін назіральнікі ад АБСЕ, пацікавіліся ў назіральнікаў (да гэтага часу за сталом назіральнікаў сядзелі яшчэ 4 супрацоўнікі ўстановы, дзе адбывалася галасаванне), хто ад якой партыі, пра штосьці паразмаўлялі з старшынёй і пасля абвяшчэння вынікаў сышлі. Не ведаю, што яны ўбачылі на нашым участку, акрамя таго што паказаў старшыня.

 

Лічу, што на наступныя выбары трэба ісці на кожны ўчастак брыгадай назіральнікаў з папярэдняй абавязковай вучобай. Ахопліваць такім назіраннем неабходна акругу, каб у далейшым мець магчымасць апратэставаць вынікі”.

 

Болей навін