Сябры БХД выпусцілі першы відэа-лемантар на беларускай мове (відэа)
У інтэрнэце зьявіўся перыш відэа-лемантар на беларускай мове. Выпусьціў яго ў межах кампаніі БХД “За сямейныя каштоўнасьці” сябар аргкамітэту БХД Максім Гацак зь сям’ёй.
Лемантар “Беларуская абэцэдка” разьлічыны на самых маленькіх беларусаў, якія толькі вучацца чытаць.
“У Беларусі вельмі складана вучыць маленькіх дзяцей чытаць па-беларуску. Лемантароў на роднай мове амаль няма, а калі і ёсьць, то яны разьлічаныя на больш дарослых дзетак. Таму першапачаткова мы вырашылі стварыць друкаваны лемантар для самых маленькіх, але нашыя мастацкія здольнасьці зрабіць гэта не дазволілі. У выніку мы стварылі відэа-лемантар, паколькі і ў інтэрнэце знайсьці нешта падобнае па-беларуску ў нас не атрымалася”, – адзначыў стваральнік роліку.
Паводле яго словаў, відэа-лемантар нясе ня толькі адукацыйную функцыю, але і выхаваўчую, бо знаёміць дзяцей з хрысьціянствам у агуле і каталіцтвам у прыватнасьці. “Безумоўна, якасьць роліку пакідае жадаць лепшага, але, магчыма, наш ролік натхніць каго-небудзь на стварэнне больш якасных лемантароў”, – падкрэсліў Максім Гацак.