Бабруйскія актывісты правялі акцыю ў Дзень сталых людзей (фота)

02 кастрычніка 2012 16:40  |  Грамадства

Бабруйскія актывісты Беларускай Хрысціяскай Дэмакратыі 1 кастрычніка ў межах кампаніі “За сямейныя каштоўнасці” правялі акцыю да Міжнароднага дню сталых людзей. Пра гэта паведаміла магілёўская абласная каардынатарка БХД Таісія Кабанчук.

 

Спачатку актывісты прайшліся па вуліцах гораду, вінушючы сталых людзей са святам, а таксама раздуючы ім ды ўсім мінакам брашуры з інфармацыяй пра кампанію БХД “За сямейныя каштоўнасці” і заклікаючы далучацца да яе і далучаць сваіх сваякоў і знаёмых.

 

Затым на офісе бабруйскіх дэмакратычных сілаў адбыўся міні-канцэрт для асобаў сталага веку з ліку мясцовых актывістаў, назіральнікаў на “выбарах” і іншых. У ім удзельнічалі бабруйскія паэты, літаратары, музыкі. Па сканчэнні канцэрту адбылася дыскусія на тэму адносінаў паміж пакаленнямі.

 

Бабруйскія актывісты правялі акцыю ў Дзень сталых людзей (фота)Бабруйскія актывісты правялі акцыю ў Дзень сталых людзей (фота)Бабруйскія актывісты правялі акцыю ў Дзень сталых людзей (фота)

 

 

 

Болей навін