Прадстаўнік ЦВК пахваліў выбары ў Грузіі

08 кастрычніка 2012 10:37  |  Палітыка

У пятніцу Цэнтральная камісія па выбарах разгледзела 3 скаргі (са 159-ці), усе з Гомеля,  і пакінула іх без задавальнення.

 

Чацвёртым пытаннем павесткі стала справаздача члена ЦВК, камандзіраванага на аналагічныя выбары ў Грузію. Прарэктар Дзяржаўнага педуніверсітэта імя М. Танка В.В. Бушчык станоўча выказаўся наконт вынікаў свайго назірання. Ён распавёў, што былі прыняты меры, каб пазбегнуць фальсіфікацый: напрыклад, у выбаршчыкаў, якія прыходзілі на ўчасткі, маркіравалі пальцы. Бюлетэні перш клалі ў канверты, а пасля толькі апускалі ў скрыню. На ўчастках у Тбілісі паўсюль устаноўлена новае абсталяванне, і што асабліва здзівіла афіцыйнага назіральніка з Беларусі – ён нідзе не бачыў міліцыянтаў.

Болей навін