Інфармацыя пра становішча Дашкевіча выклікала абурэнне ў еўрапейскіх вернікаў (фота)
У Польшчы прайшла тыднёвая канферэнцыя пакланення, у якой бралi ўдзял евангельскія вернiкi 13 краiн Еўропы. На сцэне з дзвюхгадзінным інтэрвалам змяняліся розныя групы, каб адсвяткаваць Бога музыкай і маліцца за еўрапейскія краіны.
У межах двух служэнняў прайшлi дзвюхгадзінныя малiтвы за Беларусь, у шматлiкiх iншых было Беларусi прысвечана некалькі дзясяткаў хвілін. У адмысловым ранiшнiм пасяджэнні, прысвечаным Беларусi, прадстаўнiкi еўрапейскіх краiнаў даведалiся пра сiтуацыю ў Беларусi, пра палiтвязняў, у тым лiку менавiта пра Змiтра Дашкевiча. Потым адбылася малiтва за Змiтра ды iншых палiтвязняў Беларусi (увечары стала вядома, што менавiта ў гэты дзень Змiцер спынiў галадоўку).
Iнфармацыя пра ціск на Змітра, якая была агучаная, выклікала хвалю абурэння і салідарнасці. Шматлiкiя еўрапейскiя вернiкi прасiлi адрасы палiтвязняў, збiраючыся пiсаць лiсты падтрымкi.