Віталь Рымашэўскі: кампанія байкоту дагэтуль не дае спакою Лукашэнку
Выступаючы 11 кастрычніка Лукашэнка заявіў, што «кампанія па так званым байкоце выбараў ганебна правалілася, паказаўшы слабасьць і баязьлівасьць гэтак званай радыкальнай апазыцыі, пятай калёны, якая не жадае нават імітаваць барацьбу за ўладу».
Ён адзначыў, што абсалютная большасьць насельніцтва падтрымала тых кандыдатаў, якія «выступалі за мір і спакой у краіне, за працяг сацыяльна-эканамічнага курсу, грунтаванага на незалежнасьці і абароне інтарэсаў простага чалавека».
Лукашэнка прызнаўся: «Падставы для злараднасьці тут няма. Шчыра вам скажу: мне шкада, што ў нас так пакуль і не зьявілася нармальная, сумленная, адказная апазыцыя, які перажывае за краіну, а не расьпілоўвае замежную міласьціну».
Адзін зь лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі пракамэнтаваў гэтыя заявы: