Рымашэўскі: Лукашэнка не разьвівае, а падаўляе палітычныя партыі

16 кастрычніка 2012 12:55  |  Палітыка

Сустаршыня аргкамітэту ў справе стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі камэнтуе для «Свабоды» выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра беларускія партыі і выбары з удзелам партыяў.

 

«Тое, што за час праўленьня Аляксандра Лукашэнкі беларускія незалежныя партыі толькі падаўляюцца, гэта відавочна для ўсіх. Так, партыі БХД чатыры разы было беспадстаўна адмоўлена ў рэгістрацыі. Нягледзячы на гэта, партыі паказалі сваю жыцьцяздольнасьць. Менавіта іх структуры былі асноўнымі ў прэзыдэнцкіх кампаніях, а кандыдаты, якіх падтрымлівалі партыі, карысталіся папулярнасьцю ў беларусаў.

Калі паверыць у тое, што Лукашэнка будзе дапамагаць партыям, то гэта азначае, што беларуская ўлада, нягеглая і запозьненая, пачала працэс русыфікацыі беларускай палітыкі. Гэта азначае, што ўзяты курс на стварэньне сваіх штучных партыяў. І тут улада ідзе двума шляхамі. Першы — гэта спроба схіліць дзейныя партыі да ляяльнасьці. Другі — гэта спроба стварыць з праўладных партыяў бачнасьць апазыцыі. І тут прыклад — лібэральна-дэмакратычная партыя Гайдукевіча.

Гэты працэс будзе працягвацца. І будзе стварацца праўладная партыя «Белая Русь».

Болей навін