БХД накіравала каля дзвюх тысячаў подпісаў за змену закона аб ахове здароўя
Аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” 17 кастрычніка накіраваў каля 2 тысячаў подпісаў за змену закона “Аб ахове здароўя”.
Подпісы накіраваныя ў Савет Міністраў Беларусі, Міністэрства аховы здароўя і Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнаг Сходу.
Нагадаем, што ў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2012 год уваходзіць разгляд закона «Аб ахове здароўя». У адказ юрыдычная камісія Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі падрыхтавала свае прапановы па ўнясенні змяненняў у Закон.