Георгі Дзмітрук у Кіеве ўзяў удзел у малітоўным сняданку ў Вярхоўнай Радзе (фота)

19 кастрычніка 2012 17:04  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Георгі Дзмітрук 17-18 кастрычніка падчас свайго візіту ва Ўкраіну ўзяў удзел у другім Усеўкраінскім нацыянальным малітоўным сняданку, які прайшоў у Вярхоўнай Радзе ў Кіеве.

 

Адным з арганізатарам сняданку выступіў Хрысціянска-Дэмакратычны Саюз Украіны. Праходзіў ён пад патранажам Вярхоўнай Рады і асабіста яе галавы Ўладзіміра Літвіна. Удзел у малітоўным сняданку прынялі чальцы ўсіх фракцыяў Вярхоўнай Рады, кіраўнікі практычна ўсіх канфесій Украіны, прадстаўнікі Еўрапейскага Саюзу ды іншыя. Вітальны ліст удзельнікам накіраваў прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч.

 

“Падчас сняданку палітыкі і прадстаўнікі канфесій паказалі ўсяму ўкраінскаму грамадству, што ўсе яны зацікаўленыя ў міры ў краіне. Гэта асабліва важна сёння, напярэдадні маючых адбыцца парламенцкіх выбараў”, – адзначыў Георгі Дзмітрук.

 

Падчас сняданку сустаршыня БХД сустрэўся з шэрагам украінскіх палітычных і рэлігійных дзеячоў, у тым ліку з патрыярхам Кіеўскім Філарэтам і дарадцам прэзідэнта Ўкраіны Ганнай Герман. Патрыярх Філарэт паабяцаў маліцца за сітуацыю ў Беларусі і за беларускіх палітвязняў, асабліва за палітвязняў-хрысціянаў. Між тым Ганна Герман выказала сваю заклапочанасць сітуацыяй ў Беларусі, заявіўшы пра неабходнасць супрацоўніцтва і ўзаемапаразумення.

 

Да таго ж прадстаўнікі Украіны і іншых еўрапейскіх краін паабяцалі пасадзейнічаць правядзенню падобнага малітоўнага сняданку ў Беларусі, дзе б кіраўнікі канфесій, грамадскіх арганізацый і палітыкі маглі прыйсці да згоды, дамовіцца аб прымірэнні і супрацоўніцтве.

 

Таксама Георгі Дзмітрук узяў удзел у Кіеве ў канферэнцыі ў абарону сям’і, у якой удзельнічалі ўкраінскія дэпутаты, прадстаўнікі разнастайных ведамстваў, канфесій, віцэ-прэм’ер Украіны Сяргей Цігіпка і іншыя. “Гэтая канферэнцыя паказала, якую вялікую ўвагу ва Ўкраіне надаюць абароне сям’і”, – падкрэсліў сустаршыня БХД.

 

Фота 1 – Георгі Дзмітрук у Вярхоўнай Радзе

 

Фота 2 – Выступае Уладзімір Літвін

 

Фота 3 – Георгі Дзмітрук і патрыярх Філарэт

 

Фота 4 – Ганна Герман, Георгі Дзмітрук і Аксана Білазір (дэпутат, сябар Рады ХДС Украіны)

 

Георгі Дзмітрук у Кіеве ўзяў удзел у малітоўным сняданку ў Вярхоўнай Радзе (фота)Георгі Дзмітрук у Кіеве ўзяў удзел у малітоўным сняданку ў Вярхоўнай Радзе (фота)Георгі Дзмітрук у Кіеве ўзяў удзел у малітоўным сняданку ў Вярхоўнай Радзе (фота)Георгі Дзмітрук у Кіеве ўзяў удзел у малітоўным сняданку ў Вярхоўнай Радзе (фота)

Болей навін