Бяляцкі адказаў на 250 віншаванняў з юбілеем
Лідар праваабарончага цэнтру “Вясна”, палітвязень Алесь Бяляцкі даслаў чарговы ліст палітвязню, сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўлу Севярынцу.
У лісце ён піша, што завалены віншавальнымі паштоўкамі з усяго свету. Каб адказаць на 250 віншаванняў, яму спатрэбілася тры тыдні. Пры гэтым палітвязень заўважыў заканамернасць у віншаваннях прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў. Гэтак, палякі зычаць не здавацца, украінцы – змагацца і перамагаць, еўрапейцы – вясёлага настрою, а беларусы – трываласці і цярпення.
Працуе Алесь Бяляцкі як і раней: шые рукавічкі, мяшэчкі, берэты. Паколькі перадачы яму забароненыя, рацыён у яго аднастайны: бульба, каша, хлеб.
Але сам ліст досыць бадзёры. Алесь трымаецца.