Актывіста аргкамітэту БХД Алега Аксёнава паставілі на прафулік у КДБ

22 кастрычніка 2012 15:07  |  Галоўныя навіны

Каардынатара аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў горадзе Магілёве Алега Аксёнава паставілі на прафілактычны ўлік у КДБ за “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”. Пра гэта яму паведамілі 22 кастрычніка.

 

“Як мне сказалі ў КДБ, гэта першы крок да крымінальнага артыкулу”, – паведаміў Алег Аксёнаў.

 

Спробы патлумачыць, што Алег Аксёнаў дзейнічае ад імя аргкамітэту, а не партыі, супрацоўнікі КДБ да ўвагі не бралі. “Загад аб маёй пастаноўцы на ўлік падпісалі яшчэ 11 кастрычніка, таму ніякія мае тлумачэнні ўжо значэння не мелі”, – падкрэсліў актывіст аргкамітэту.

 

Алег Аксёнаў не збіраецца мірыцца з гэтым рашэннем КДБ і мае намер яго абскарджваць.

Болей навін