Запрашаем на прэсаваю канферэнцыю па зменах у Закон “Аб ахове здароўя”
29 кастрычніка адбудзецца прэсавая канферэнцыя, на якой будзе прэзентаваны праект зменаў, якія Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя патрабуе ўнесці ў Закон “Аб Ахвое здароўя”, разгляд якога Палатай прадстаўнікаў прызначаны на 2012 год.
Падрыхтаваныя БХД змены накіраваныя на падтрымку сям’і, абарону жыцця і паляпшэнне дэмаграфічнавй сітуацыі ў краіне.
Таксама на прэсавай канферэнцыі будзе прадстаўленая грамадская кампанія ў падтрымку прапанаваных зменаў.
Пачатак прэсавай канферэнцыі 29 кастрычніка аб 11-й гадзіне на Чарнышэўскага, 3.