Яўгену Васьковічу вынеслі папярэджанне
Сябру аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязню Яўгену Васьковічу, які на пачатку кастрычніка адбыў сем дзён у карцары, у магілёўскай турме дысцыплінарная камісія вынесла чарговае папярэджанне. Разам з тым яго было вырашана пакуль не накіроўваць у ШІЗА.
Яўген Васьковіч таксама патлумачыў, чаму падчас свайго знаходжання ў ШІЗА, адмаўляўся сустракацца з адвакатам. Паводле яго словаў, гэта была форма пратэсту супраць незаконнага змяшчэння ў карцар. Такім чынам, палітвязень абверг чуткі пра тое, што ён адмовіўся ад адваката.
Пасля выхаду з ШІЗА да Яўгена зноў пачалі даходзіць лісты ад сваякоў. Настрой у палітвязня пазітыўны, хваробаў няма, адчувае сябе здавальняюча.