Сябры БХД узялі ўдзел у масавым шэсці “Дзяды” (фота)
Актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, у тым ліку сустаршыня аргкамітэту Віталь Рымашэўскі, 28 кастрычніка ўзялі ўдзел у масавым шэсці “Дзяды”, якое прайшло па вуліцах Менска ад гадзіннікавага заводу да ўрочышча Курапаты, дзе ў 1930-1940-я гады камуністычнымі ўладамі былі расстраляныя дзсяткі тысяч чалавек..
Фота Радыё Свабода