БХД заклікае партыі, арганізацыі і СМІ падтрымаць змены ў закон “Аб ахове здароўя”
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заклікае ўсе беларускія палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі, кампаніі і рухі падтрымаць змены, падрыхтаваныя БХД у закон “Аб ахове здароўя”, а сродкі масавай інфармацыі – дапамагчы ў асвятленні дадзенай праблемы.
Прапанаваныя змены накіраваныя, перш за ўсё, на скарачэнне колькасці “неабдуманых” абортаў, г.зн. зробленых у стане стрэсу, пры адсутнасці ў жанчыны поўнай інфармацыі аб наступствах і альтэрнатывах аперацыі і часу на абдумванне рашэння. З прапановамі БХД можна азнаёміцца тут.
На дадзены момант актывісты і прыхільнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі сабралі ўжо каля 3 тысячаў подпісаў за ўнясенне зменаў у Закон, змяненне якога беларускія ўлады запланавалі на бліжэйшы месяц.