Адкрыты рахунак для збору сродкаў на ўсталяванне помніку Вінцэнту Гадлеўскаму ў Трасцянцы

30 кастрычніка 2012 15:17  |  Грамадства

У Менску 30 кастрычніка прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная 70-годдзю з дня расстрэлу беларускага нацыянальнага лідара ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага. У ёй удзельнічалі Дзяніс Садоўскі (Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя), Валерыя Чарнаморцава (кампанія “Пакаянне”), Алесь Кіркевіч (Малады Фронт), Галіна Сіўчык і іншыя.

 

У межах кампаніі ўшанавання памяці Вінцэнта Гадлеўскага ўжо распрацаваныя шыльды, якую плануецца павесіць у месцах, звязаных з жыццём і дзейнасці Гадлеўскага: у Вільні, Менску, Жодзішках.

 

Таксама праводзіцца збор подпісаў па перайменаванні назваў савецкіх вуліц у гонар святара ў гарадах, дзе ён служыў. Такі збор подпісаў ідзе Глыбокім, Мёрах, Гародні і Слоніме. Да таго ж былі надрукаваныя календары і плакаты ў памяць пра Вінцэнта Гадлеўскага і Адама Станкевіча, запушчаны сайт, прысвечаны ўшанаванню памяці святароў – http://data.zmk-by.org/.

 

Больш за тое, у Трасцянцы, месцы расстрэлу гестапаўцамі Вінцэнта Гадлеўскага, плануецца ўсталяваць помнік ксяндзу. Аргкамітэт БХД заклікае ўсіх неабыякавых ахвяраваць сродкі на ўсталяванне мемарыялу беларускаму нацыянальнаму лідару: ф-л 514 ААТ “ААБ Беларусбанк”, УНП 100420097, код банка 614, р/р 3819382102369. Абавякова пазначаць у назначэнні: ахвяраванне на дабрачынны рахунак №.000001.

 

Да таго ж напрыканцы 2012 году адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная Вінцэнту Гадлеўскаму, а 24 снежня, ў 70-ю гадавіну гібелі святара, пройдуць мемарыяльныя мерапрыемствы.

 

“Галоўная задача аргкамітэту па ўшанаванні памяці пакутнікаў – вярнуць Беларусі імёны Внцэнта Гадлеўскага і Адама Станкевіча, якія ў самыя цяжкія часы заставаліся лідарамі беларускага нацыянальнага руху”, – адзначыў Дзяніс Садоўскі.

 

Даведка:

 

Адам Станкевіч — заснавальнік БХД, грамадзкі, палітычны і рэлігійны дзеяч, гісторык, пісьменьнік, выдавец. У 1917 годзе адным зь першых перайшоў да казаньняў на беларускай мове падчас набажэнстваў. Загінуў у ГУЛАГу 29.11.1949. У 2012 годзе —120 гадоў з дня нараджэньня Адама Станкевіча.

Вінцэнт Гадлеўскі — адзін з заснавальнікаў БХД, грамадзкі і палітычны дзеяч, перакладчык Новага Запавету на беларускую мову. Расстраляны нацыстамі ў Трасьцянцы. Сёлета — 70 гадоў з дня сьмерці Вінцэнта Гадлеўскага (24.12.1942 г.).

Болей навін