Марына Хоміч: ужо зараз можна казаць пра рэакцыю ўладаў на спробу рэгістрацыі МХД
3 лістапада ў Менску у адзін дзень пройдуць два з’езды. Першы – устаноўчы з’езд ГА “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты”, друг і – з’езд праўладнай РГА “Белая Русь”. Пры гэтым, калі МХД у памяшканні для з’езду было адмоўлена, то “Белая Русь” атрмала яго без праблемаў.
Сітуацыю каментуе лідар МХД Марына Хоміч: “Ужо зараз можна казаць пра рэакцыю ўладаў на спробу рэгістрацыі Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў, бо спачатку нам было адмоўлена ў 14 памяшканнях Менска. Пры чым з паловай іх кіраунікоў я спрабавала дамовіцца на любы другі вольны дзень, але ж для дэмакратычнай арганізацыі вольнага памяшкання у гэтай краіне чакаць не варта”.
“У той час у гэты ж дзень праўладная грамадзянская арганізацыя “Белая Русь” праводзіць свой з’езд у дзяржаўным памяшканні без усялякіх перашкодаў. Гэту лёгкасць можна параўнаць з тым, як больш за 60 сябраў іх арганізацыі былі прызначаныя дэпутатамі нелігітымнай палаткі”, – кажа яна.