У Мінску на два месяцы забароняць продаж “чарніла”

02 лістапада 2012 16:16  |  Грамадства

У сталіцы Беларусі з 1 снежня 2012 года па 1 лютага 2013 года будзе дзейнічаць забарона на продаж краплёных пладовых вінаў, званых ў народзе “чарніламі”. Пра гэта паведаміў 2 лістапада намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Калтовіч. Пры гэтым гарадскія ўлады спадзяюцца, што гэты эксперымент будзе паспяховым і па надыходзе лютага ў Беларусі забарона працягнецца.

 

Намеснік мінскага мэра ўпэўнены, што мінчукі і госці сталіцы станоўча ўспрымуць гэтае рашэнне, а пэўная катэгорыя грамадзян у выніку эксперыменту паступова адвучыцца ад ужывання нізкаякаснага алкаголю, перадае БелТА.

Уладзімір Калтовіч таксама распавёў, што ў адпаведнасці з праграмай па забеспячэнні здаровага ладу жыцця насельніцтва будуць падвышацца цэны на іншую алкагольную прадукцыю.

Болей навін