Дзяніс Садоўскі: Лукашэнка працягвае гуляць на сентыментах беларускіх пенсіянераў

06 лістапада 2012 10:05  |  Галоўныя навіны

Адказны сакратар аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніс Садоўскі пракаментаваў віншаванне Аляксандра Лукашэнкі грамадзянаў Беларусі з чарговай гадавінай бальшавіцкага перавароту. У сваім звароце Лукашэнка назваў гэты дзень “дарагой сэрцу ўрачыстасцю” і ўзгадаў пра “слаўную” савецкую мінуўшчыну.

 

“Лукашэнка яшчэ у 1994 годзе казаў, што яго галоўная задача, узнавіць СССР. І на гэтым сентыменце часткі грамадства, пераважна пенсіянераў, ён працягвае гуляць і зараз. Канечне, зараз ужо зразумела, што ніякага СССР ён не ўзновіць, але пабудаваць таталітарны савецкі саюз у рамках Беларусі – гэта тое, што рабілася і працягваецца рабіцца. Таму і савецкія святы застаюцца актуальнымі для ідэалогіі лукашэнкаўскіх ідэолагаў, бо гэта ёсць сімвалічныя прыкметы савецкага часу”, – адзначыў ён.

 

“Я перакананы, што для 85-90% грамадзян, 7 лістапада не з’яўляецца ні якім святам, а проста яшчэ адным выходным днём, у які можна з’ездзіць на лецішча ці ў вёску”, – лічыць Дзяніс Садоўскі.

Болей навін