85 гадоў таму БХД стала партыяй!

06 лістапада 2012 17:28  |  БХД

6 лiстапада 1927 года ў Вiльнi беларускія хрысціянска-дэмакратычныя актывiсты правялi ўстаноўчы сход партыi “Беларуская Хрысцiянская Дэмакратыя”, якая стала пераемніцай заснаванай у траўні 1917 году Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці.

 

У 2-й праграме, прынятай на Сходзе гаварылася, што “БХД імкнецца да самастойнасці беларускага народу на ўсіх яго землях, аб’яднаных у незалежную дэмакратычную рэспубліку”.

 

Ад 1927 году сябрамі партыі, паводле зменаў у Статуце, маглі быць не толькі каталікі, але і праваслаўныя. Гэты крок даў БХД магчымасць стаць адным з лідэраў сярод партыяў Заходняй Беларусі.

Болей навін