Затрыманні напярэдадні Бальшавіцкага перавароту
Каля 18 гадзінаў стала вядома, што ў Мінску на плошчы Незалежнасці затрыманы маладафронтавец, сябар БХД Уладзімір Яроменак.
Абставіны ягонага затрымання дакладна невядомыя, але не выключана, што гэта прэвентыўнае затрыманне напярэдадні афіцыйнага свята — 7 лістапада. Былы палітвязень знаходзіцца ў РАУСе Маскоўскага раёну сталіцы.