На Марафоне Салідарнасці будуць збіраць сродкі для сям’і Аляксандра Крутога
Да Марафону Салідарнасці з палітвязнямі далучыліся вядомы журналіст Аляксандр Тамковіч, які выдаў кнігу пад назвай “Супраць плыні”, дзе пра расказвае пра лёсы васямнаццаці асобаў, якія трапілі за краты пасля падзей 19 снежня 2010 года, вядомыя кінарэжысёры Вольга Мікалайчык і Сяргей Ісакаў, якія сваёй творчасцю змагаюцца за вызваленне палітвязняў, распавядаючы пра лёс гэтых мужных людзей у сваіх фільмах.
На гэтым вечары Салідарнасці мы пабачым фільмы Вольгі Мікалайчык пра мужнага маладафронтаўца Уладзіміра Яроменка,фільм Сяргея Ісакава пра нязломнага Аляксандра Малчанава, пачуем расповед Аляксандра Тамковіча пра героеў сваіх кніг – палітвязняў,збярэм сродкі для дапамогі сям’т Крутых, якая зараз знаходзіцца ў невыносна цяжкіх умовах, без сродкаў да існавання, бо хворыя маці – інвалід і дачка-ахвяра тэракту засталіся без адзінага кармільца, якога ўлады кінулі за краты, а затым у вар’ятню, адпомсціўшы за жаданне Аляксандра Крутога дамагчыся праўды ў справе менскіх тэрарыстаў.
Не будзьце абыякавымі. Ад кожнага з нас залежыць колькі будуць сядзець палітвязні. Далучайцеся! Дапамагайце! Жыве Беларусь!