БХД запрашае на круглы стол “Праблема цыганоў на Беларусі. Падтрымка ці дыскрымінацыя?”
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя запрашае на круглы стол “Праблема цыганўў на Беларусі. Падтрымка ці дыскрымінацыя?”, які адбудзецца а 18-й гадзіне 19 лістапада ў Гомельскім грамадска-палітычным цэнтры па вуліцы Палеская, 52.
Да ўдзелу запрошаныя прадстаўнікі цыганскай дыяспары, праваабаронцы, рэлігійныя дзеячы, працаўнікі адукацыі і культуры, прадстаўнікі аддзелу па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў і аддзелу па працы і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкаму.
Таксама запрашаюцца да ўдзелу прадстаўнікі палітычных партыяў і грамадскіх арганізацыяў, журналісты і іншыя зацікаўленыя асобы. Прыходзьце!
Каардынатар – Юры Клімовіч (+37529 6029907, Velcom)