У Бабруйску пройдзе ўстаноўчы сход ГА Хрысціянскіх Дэмакратаў Магілёўшчыны
У Бабруйску 18 лістапада аб 11-й гадзіне адбудзецца ўстаноўчы сход магілёўскай абласной грамадскай арганізацыі Хрысціянскіх Дэмакратаў Магілёўшчыны.
Мерапрыемства пройдзе па адрасе Бабруйск, вуліца Кастрычніцкая, 173А, паведаміла каардынатарка аргкамітэту БХД па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.