КДБ цісне на асіповіцкага дэпутата ад БХД

18 лістапада 2012 14:22  |  Галоўныя навіны

Дэпутата Асіповіцкага райсавета дэпутатаў, сябра аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Аляксея Цюлькова выклікалі ў мясцовае ўпралўленне КДБ.

 

Пасля працяглай гутаркі, якая цягнулася каля чатырох гадзінаў, яго папярэдзілі, што паводле артыкулу 193.1 КК Беларусі ён можа быць прыцягнуты да адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

 

Раней у КДБ былі выкліканыя і іншыя асіповіцкія сябры аргкамітэту БХД – Анатоль Цераш і Ўладзімір Клімановіч.

Болей навін