Кіраўніку БХД ў Слоніме за добраўпарадкванне пагражаюць міліцыяй (фота)

04 снежня 2012 11:42  |  Галоўныя навіны

27 лістапада кіраўнік Слонімскай БХД Іван Бедка атрымаў са Слонімскага райвыканкама адказ на калектыўную скаргу жыхароў вуліцы 1–ай Сямігодкі, што знаходзіцца ў мікрараёне Альбярцін.

 

З пісьмовага адказу Іван Бедка даведаўся, што нібыта працы па добраўпарадкаванні вуліцы ўжо завершаныя. Гэта яго моцна здзівіла, бо ніякіх рамонтных работ на вуліцы 1-ай Сямігодкі не праводзілася. Работы праводзіліся толькі на Калгаснай вуліцы, якая мяжуе з вуліцай 1-ай Сямігодкі.

 

Каб пазнаёміць жыхароў сваёй вуліцы з пісьмовым адказам райвыканкама, Іван Бедка вырашыў яго памножыць, а копіі развесіць на пад’ездах жыхароў. Аднак у панядзелак, 3 снежня, да яго дахаты прышлі 4 чалавекі, сярод якіх была начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Слонімскага райвыканкаму Тамара Ямеліна, участковы міліцыянер і работнікі ЖКГ. Як стала вядома, Тамара Ямеліна дала загад сваім падначаленым пазрываць з пад’ездаў інфармацыю з выканкама. А Івану Бедку заявіла, што ён нібыта не меў права развешваць гэтую інфармацыю для ўсеагульнага азнаямлення і чамусьці назвала афіцыйны адказ з райвыканкама ўлёткай.

 

Міліцыянер у сваю чаргу хацеў скласці на яго нейкі пратакол-апытанне, але Іван Сямёнавіч сказаў, што падпісваць нічога не будзе і не лічыць сябе ў чымсьці вінаватым. Напрыканцы Івану Бедку было сказана, што пазней ўсё роўна на яго складуць пратакол. На гэтым размова і закончылася, чаго цяпер чакаць ад ўладаў, пакуль не вядома.

 

Кіраўніку БХД ў Слоніме за добраўпарадкванне пагражаюць міліцыяй (фота)

Болей навін